Top.Mail.Ru

Гродзенскі футбольны клуб «Нёман» стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі-2026

Новы футбольны сезон у Беларусі афіцыйна адкрыўся ў суботу матчам за Суперкубак.


У паядынку за першы трафей сезона на сталічным стадыёне «Дынама-Юні» сустрэліся чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» і ўладальнік Кубка гродзенскі «Нёман». 



Для віцебскай каманды гэта быў першы паядынак за Суперкубак, а футбалісты «Нёмана» другі раз запар змагаліся за гэты прыз. Летась яны саступілі яго мінскаму «Дынама», прайграўшы з вынікам 0:2.

Відовішчны паядынак, які сабраў на трыбунак каля 4000 балельшчыкаў, да апошняй хвіліны трымаў заўзятараў у напружанні. Асноўны час сустрэчы завяршыўся ўнічыю — 2:2. Хоць па ходу сустрэчы гродзенцы саступалі саперніку, прапусціўшы за тры хвіліны два мячы запар. Аднак змаглі сабрацца і выдаць дастойную канцоўку, зраўняўшы лік на 87-й хвіліне. Яны ж былі мацнейшымі і ў серыі пасляматчавых пенальці — 5:4.



Розыгрыш футбольнага Суперкубка Беларусі праводзіцца з 2010 года. Барысаўскі БАТЭ станавіўся яго ўладальнікам восем разоў, тры перамогі ў брэсцкага «Дынама», дзве — у салігорскага «Шахцёра», па адным разе трафей выйгравалі футбалісты «Гомеля», «Тарпеда-БелАЗа» і мінскага «Дынама».





Фота Віктара ДРАЧОВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю