Top.Mail.Ru
202

Гранд-фінал «ЅuрегПРОФИ-2025»

У пятніцу, 5 снежня, ў Мінску адбыўся фінальны этап рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Рэспублікі Беларусь «ЅuрегПРОФИ-2025», на якім былі аб'яўлены імёны пераможцаў. 


Гэты конкурс — добрая магчымасць і стартавая пляцоўка для далейшых дасягненняў і руху наперад для маладых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўжо дабіліся значных поспехаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. 

Перад фіналам удзельнікі прайшлі чатыры этапы: першы этап — лакальны, другі — раённы, трэці — абласны і чацвёрты этап — рэспубліканскі. Прэтэндэнтам на перамогу ў конкурсе неабходна было падрыхтаваць відэаролік аб дзейнасці і дасягненнях свайго прадпрыемства, арганізацыі або ўстановы, выступленне на тэму «Чаму мая прафесія лепшая» і творчы нумар, у якім удзельнікі прадэманструюць свае майстэрства і талент у адным з відаў або жанраў мастацтва. 

У лістападзе па выніках кваліфікацыйнага этапу конкурсу сярод 100 фіналістаў з усіх рэгіёнаў Беларусі былі вызначаны васемнаццаць пераможцаў у сферах адукацыі і навукі, работы з моладдзю, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, транспарту і камунікацый, гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва, сацыяльнай абароны, у сферы камунальна-бытавых прадпрыемстваў, будаўніцтва, бяспекі і аховы. Таксама гэта былі намінанты і пераможцы ў сферах аграпрамысловага комплексу, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, у фінансавай сферы. Сярод фіналістаў — маладыя работнікі ў галіне прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, масавай інфармацыі, выдавецкай, паліграфічнай дзейнасці, а таксама права і міжнародных адносін.

На здымку: момант абласнога этапу конкурсу ў Салігорску.

Фота з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: Маладыя спецыялісты ўсё часцей застаюцца працаваць на першым працоўным месцы

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю