Top.Mail.Ru

Грамадзяне Польшчы Гжэгаж Гавел і Томаш Бяроза падзякавалі Прэзідэнту Беларусі за вызваленне

Грамадзяне Польшчы Гжэгаж Гавел і Томаш Бяроза падзякавалі Прэзідэнту Беларусі за рашэнне аб вызваленні. Адпаведнае відэа паказалі ў эфіры тэлеканала АНТ, паведаміла БелТА.


Пасля абвяшчэння аб адмене меры стрымання і вызваленні з-пад варты Гавел падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы. «Дзякуй вялікі спадару Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. Таксама я дзякую ўсім супрацоўнікам КДБ за знаходжанне тут. Гэта мяне шмат чаму навучыла», — сказаў ён.

Бяроза пасля абвяшчэння аб вызваленні ад пакарання за ўчыненае злачынства, відавочна, адчуў моцныя эмоцыі - ён закрыў твар рукамі. «Вялікі дзякуй усім», — потым сказаў Бяроза.

Як паведамілі ў эфіры тэлеканала, польскі шпіён Гжэгаж Гавел быў затрыманы ў 2025 годзе з доказамі злачынства пры спробе вывезці з Беларусі сакрэтныя ваенныя даныя. Агент польскіх спецслужбаў Томаш Бяроза рыхтаваў для іх схроны і месцы назірання.

У ліку памілаваных Андрэй Пачобут, які адбываў пакаранне за ўчыненне шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў. З улікам асабістай просьбы да Прэзідэнта Беларусі маці Андрэя Пачобута і дырэктара школы польскай мовы Анжалікі Борыс кіраўнік дзяржавы даручыў КДБ уключыць асуджанага ў абменны працэс.

Анжаліка Борыс пацвердзіла, што Пачобут выехаў у Польшчу. «Але ён у любы час можа вярнуцца ў Беларусь. У яго няма абмежаванняў», — сказала яна.

«Я б хацела падзякаваць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тое, што Анджэй знаходзіцца на волі і што ён можа свабодна вярнуцца ў Беларусь», — адзначыла Анжаліка Борыс.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю