Top.Mail.Ru
162

Грамадзянам 12 краін забароняць уезд у ЗША з 9 чэрвеня

05.06.2025 | 19:40

Амерыканскі лідар Дональд Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін, таксама частковыя абмежаванні ўвёў для жыхароў яшчэ сямі дзяржаў. 


Такія новаўвядзенні прадугледжвае пракламацыя прэзідэнта, распаўсюджаная Белым домам, паведамляе ТАСС.

Так, поўная забарона на ўезд у Штаты будзе ўведзена ў дачыненні да грамадзян Афганістана, Гаіці, Ірана, Йемена, Лівіі, М’янмы, Рэспублікі Конга, Самалі, Судана, Чада, Экватарыяльнай Гвінеі і Эрытрэі.

Гэтыя абмежаванні набудуць моц у панядзелак, 9 чэрвеня.

Частковыя абмежаванні будуць дзейнічаць у дачыненні да прадстаўнікоў такіх краін, як Бурундзі, Венесуэла, Куба, Лаос, Сьера-Леонэ, Тога і Туркменістан. Як удакладняецца, такая мера будзе прыменена ў адносінах да пэўных тыпаў віз для кожнай з гэтых краін.

У пракламацыі ўказана, што выдадзеныя да ўступлення ў сілу гэтага ўказа візы прадоўжаць дзейнічаць.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю