Top.Mail.Ru

Графік пераносу працоўных дзён у 2027 годзе зацвердзілі ў Беларусі

У Беларусі зацвердзілі графік пераносу працоўных дзён у 2027 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



Прадугледжваецца перанос працоўнага дня з панядзелка 10 мая на суботу 8 мая.

Такім чынам, беларусы будуць адпачываць тры дні запар — 9 мая (нядзеля, Дзень Перамогі), 10 мая (панядзелак) і 11 мая (аўторак, Радаўніца).

У выніку такога пераносу будзе забяспечана найбольш збалансаваная працягласць перыядаў працы і адпачынку, адзначылі ў прэс-службе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю