Top.Mail.Ru

Горача і дажджліва. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 2 жніўня

У Беларусі сёння раніцай будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, магчымы град. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, раніцай месцамі шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. У сувязі з гэтым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра днём будзе ад плюс 23 градусаў па паўночным захадзе да плюс 37 градусаў па паўднёвым усходзе, у многіх раёнах Гомельскай вобласці — плюс 35-37. У сувязі з чым аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю