Top.Mail.Ru

Глазьеў стане новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка правёў сустрэчу з намеснікам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Сяргеем Глазьевым, паведамляе БелТА.


Кіраўнік дзяржавы расказаў аб рашэнні лідараў дзвюх краін, каб Сяргей Глазьеў змяніў Дзмітрыя Мезенцава на пасадзе дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы. «Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным, што ваш уклад у будаўніцтва Саюзнай дзяржавы павінен быць важкім. Ён добрага меркавання пра вас. Маё меркаванне вы даўно ведаеце. Таму мы вызначыліся. У сувязі з тым, што заканчваецца тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мезенцава і ён сыходзіць на іншую працу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы прынялі такое рашэнне аб прызначэнні вас кіраўніком і маторам нашай саюзнай інтэграцыі ў плане кіраўніцтва ўсім апаратам Саюзнай дзяржавы. Думаю, што эфект будзе добрым».

Такога ж меркавання, па словах Аляксандра Лукашэнкі, прытрымліваецца і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты, які да прызначэння на гэтую пасаду быў паслом Беларусі ў Расіі. «Паколькі ён служыў да нядаўняга часу паслом у Расійскай Федэрацыі, за гэты час вельмі добра асвоіў, засвоіў асноўныя напрамкі нашай дзейнасці. Ён прытрымліваецца такога ж меркавання».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што мае намер яшчэ неаднаразова перагаварыць з Сяргеем Глазьевым у будучыні з нагоды развіцця саюзнага будаўніцтва. «Думаю, мы яшчэ не адзін раз сустрэнемся, і вы мяне як старшыню Вышэйшага дзяржсавета азнаёміце са сваім бачаннем, са сваімі прапановамі, — сказаў ён. — Гэта такая першапачатковая размова. І мы з вамі сустрэнемся і грунтоўна яшчэ пагаворым, як нам дзейнічаць. Я на вас вельмі разлічваю. Што там граху таіць, ад вас будзе многае залежаць і ад тых людзей, якія будуць з вамі працаваць у апараце нашага саюзнага будаўніцтва».

Як стала вядома 17 красавіка, Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў Дзмітрыя Мезенцава, які з сакавіка 2021 года займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, сваім паўнамоцным прадстаўніком у Канстытуцыйным судзе.

Перад Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі стаіць амбіцыйная задача выбудаваць адзіную сістэму ўзаемадзеяння і адносіны нават цясней, чым ва ўнітарнай дзяржаве. 

Як адзначыў беларускі лідар, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама накіраваны на тое, каб краіны «падтрымлівалі самыя цесныя адносіны». «Гэтая формула „Адзіная Айчына-дзве дзяржавы“, я думаю, на сённяшні дзень — гэта рэалізуемая ідэя, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — У нас Айчына ад Брэста да Уладзівастока, я гэта падкрэсліваю яшчэ з тых часоў».

«Так здарылася, што ў нас дзве дзяржавы існуе. Будзем выбудоўваць адносіны. Я часта кажу: мы дастаткова разумныя людзі, каб выбудаваць адзіную сістэму ўзаемадзеяння, пабудаваць нашы адносіны нават цясней, чым ва ўнітарнай дзяржаве. Можа, занадта амбіцыйна, але, аднак, мы гэтую задачу павінны вырашыць. У адваротным выпадку (вы бачыце, што адбываецца вакол нас) нам не быць і не існаваць», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Будзе дапоўнена

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю