Што здаралася? З чаго вынікае, што набліжаецца час чарговага катаклізму?
Своеасаблівы летапіс кліматычных змен вядзе сама прырода — на сушы адпаведныя «запісы» робяць дрэвы. Калі ім не хапае цяпла, напрыклад, рэзка скарачаецца прырост гадавых кольцаў. Гэта бачна, што называецца нават «няўзброеным вокам». Углыбіўшыся і правёўшы адпаведныя падлікі, можна вызначыць, калі канкрэтна наступалі суровыя часы.— Мы скарысталіся так званай фінскай звышдоўгай храналогіяй драўняных кольцаў (Finnish supra-long tree-ring chronology), — распавяла Алена Касаткіна, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута праблем прамысловай экалогіі Поўначы КНЦ РАН. — Ствараючы храналогію, калегі вывучылі некалькі тысяч зрэзаў хвоі, якая расла на поўначы Еўропы. Самым старажытным з іх было больш за 7600 гадоў.
Толькі на сваё «няўзброенае вока» вучоныя спадзявацца ўсё-ткі не сталі — падлучылі штучны інтэлект. Ён і дапамог вызначыць, што прыкладна раз у 300-400 гадоў на Еўропу абрушыцца глабальнае пахаладанне. Дакладнасць таго, што такія векавыя перыяды сапраўды існуюць, вельмі высокая — 95 працэнтаў.
На аснове выяўленай заканамернасці і быў складзены прагноз: дрэвы зноў пачнуць пакутаваць недзе паміж 2063 і 2073 гадамі. У гэты час і трэба чакаць пачатку чарговага катаклізму. У лепшым выпадку наступіць малы Ледніковы перыяд. Як у мінулы раз. У горшым... лепш нават не думаць.