1 сакавіка, напярэдадні гадавіны першай летапіснай згадкі пра Мінск 3 сакавіка 1067 года, у Мінскай гарадской ратушы адбыўся лекторый «Горад з паштоўкі», які аб’яднаў дзве лекцыі ад вядомых краязнаўцаў і даследчыкаў Мінска Вадзіма Зелянкова і Паўла Растоўцава.
Краязнаўца, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Зелянкоў выступіў з лекцыяй на тэму «Мінск. Два стагоддзі добраўпарадкавання». Тэма выступлення Паўла Растоўцава — «Мінск на старых паштоўках».
Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю выслухалі даследчыкаў, даведаліся шмат новага з гісторыі нашага любімага горада.
Фота аўтара