Top.Mail.Ru
90

Гістарычны будынак Ватыкана стане гатэлем

Турысты змогуць не проста наведаць Ватыкан, але і спыніцца там у гасцініцы. Гасцявы дом Ватыкана пераробяць пад 4-зоркавы гатэль.

Лёс будынка быў у падвешаным стане яшчэ з часоў папы Францішка. Той не хацеў яго аддаваць у грамадскае карыстанне.

За гэта выступалі і кардыналы — яны спыняліся ў гасцявым доме падчас выбараў новага пантыфіка. Пад гэтыя патрэбы будынак XV стагоддзя выкарыстоўваўся больш за 50 гадоў з часоў пантыфікату папы Паўла VI.

Будынак парадкам састарэў, рэстаўрацыя культурнай каштоўнасці абышлася б у €60 млн, а выдаткаваць такія грошы Ватыкан не можа.

Некалькі кардыналаў звярталіся да новага папы Льва XIV з просьбай адмовіцца ад ідэі гатэля. Але той застаўся непахісны: альтэрнатывы няма.

Нябожчык папа Францішак, наадварот, падчас свайго пантыфікату неаднаразова асуджаў манаскія ордэны, якія ператваралі сваю нерухомасць не ў сацыяльнае жыллё, а рабілі з яе гатэлі і пансіёны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю