Аб’яднанне кампаній стала адным з найбуйнейшых за ўсю гісторыю медыяіндустрыі.
Амерыканская кампанія Paramount Skydance Corp. у аўторак завяршыла здзелку па набыцці Warner Bros. Discovery Inc. за $110 млрд, паведамляе Bloomberg.
Такім чынам, было праведзена адно з найбуйнейшых зліццяў у медыяіндустрыі свету.
Новая кампанія, якая будзе называцца Skydance, аб’яднае дзве з пяці найбуйнейшыя галівудскія кінастудыі, дзясяткі тэлеканалаў і два стрымінгавыя сэрвісы (Paramount+ і HBO Max).
«Сёння гістарычны дзень не толькі для Skydance, але і для ўсёй нашай індустрыі», — гаворыцца ў заяве гендырэктара новага кангламерату Дэвіда Элісана.
Раней паведамлялі, што кіраўніком кампаніі стане экс-кіраўнік Mattel Інан Крэйз. А Элісан заяўляў, што аб’яднанне «будзе арыентавана на стваральнікаў кантэнту, выкарыстоўваць перадавыя тэхналогіі і стане маштабавацца на сусветным узроўні».