Работы на цеплавых сетках чарговай рамонтнай зоны гродзенскія энергетыкі завяршылі на 6 дзён раней нарматыўнага тэрміну, які цяпер складае 13 дзён. Гэта значыць, што гарачая вада ў кранах тых, хто жыве ў мікрараёнах Дзевятоўка, Грандзічы, а таксама ў раёне вуліц Мендзялеева, Шчорса і Пралетарская, з’явіцца ў самы бліжэйшы час, паведамляе SB. by.
Афіцыйны прадстаўнік РУП «Гроднаэнерга» Дзмітрый Смірноў праінфармаваў:
— У ходзе правядзення абыходаў і аглядаў цеплавых сетак пасля гідраўлічных выпрабаванняў не было выяўлена пашкоджанняў на трубаправодах, якія знаходзяцца на балансе энергетыкаў. Пачынаючы з 17 чэрвеня на 6 дзён раней, чым было запланавана, на працягу двух сутак будзе ажыццёўлена паэтапная падача гарачай вады ў раёны дадзенай рамонтнай зоны. Звяртаем увагу, што цепланосбіт філіялам «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» пададзены да цэнтральных цеплавых пунктаў, будынкаў і збудаванняў. Далей у працу ўключаюцца ЖЭСы і ЖБВК.