Top.Mail.Ru

«Гэта трэба рабіць хутка». Каранкевіч расказаў пра планы Беларусі па рабоце на рынках Афрыкі

Пастаўкі беларускай прадукцыі на Афрыканскі кантынент у найбліжэйшы час трэба павялічваць мінімум да аб’ёму ў $1 млрд. Пра гэта па выніках нарады ў Прэзідэнта заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.


Па словах Віктара Каранкевіча, штогод даводзіцца больш напружанае заданне па пастаўцы беларускай тэхнікі і тавараў, і ўжо два гады запар маецца станоўчая дынаміка — ідзе рост экспарту тавараў і паслуг. 

«Мы павінны працаваць далей. Ставім больш напружаныя задачы. Трэба павялічваць мінімум да $1 млрд пастаўкі прадукцыі на Афрыканскі кантынент. Такая задача стаіць, і ўсе нацэлены на яе выкананне. Гэта трэба рабіць хутка», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ён удакладніў, што стаіць задача як замацавацца на ўжо асвоеных рынках на кантыненце (пашыраць наменклатуру і павялічваць аб’ёмы паставак), так і шукаць новыя рынкі збыту прадукцыі.

«Афрыканскі кантынент вельмі важны, перспектыўны. Таму важна цяпер выкарыстоўваць той станоўчы вопыт, які мы ўжо маем з такімі краінамі, як Нігерыя, Зімбабвэ», — сказаў Віктар Каранкевіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю