Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Для кожнага з нас гэта свята непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання, — гаворыцца ў віншаванні. — Велікодныя традыцыі аб’ядноўваюць нас у асяроддзі сям’і. Асаблівая цеплыня свята нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека — клапаціцца пра бліжніх і дапамагаць пакутным людзям».
Прэзідэнт адзначыў, што духоўная сіла гэтых веснавых дзён дае магчымасць усвядоміць важнасць маральных каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства.
«Няхай светлая радасць свята прыўнясе ў нашы дамы дабрабыт і згоду, стане невычэрпнай крыніцай веры, любові і міласэрнасці», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.