Top.Mail.Ru
225

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў аб перайменаванні ВНУ

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў Наталля Лапцева падзялілася вынікамі ўступнай кампаніі ў ВНУ, паведамляе БелТА.


Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ) толькі ў жніўні гэтага года. «Афіцыйнае прызнанне ўніверсітэта як Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў — вельмі важны момант у гісторыі ВНУ. Гэта гучыць горда і больш статусна», — лічыць Наталля Лапцева.

Яна дадала, што ўніверсітэт доўга ішоў да гэтага звання. «Стаць „беларускім“ універсітэтам — азначае дасягаць высокай эфектыўнасці і якасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі развіцця сістэмы адукацыі, — сказала рэктар. — За свае 77 гадоў універсітэт прарабіў велізарны шлях і шмат крокаў, каб сёння заслужана насіць гэтае імя і статус, пацвярджаючы свой узровень як вядучай установы ў моўнай адукацыі краіны».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю