Top.Mail.Ru

Гераічны рэйд экіпажа савецкага танка ў першы дзень акупацыі Мінска

14 ліпеня 1941 года ў амерыканскім часопісе Time з’явілася заметка «Трэці тыдзень вайны — у пошуках другога дыхання». У ёй быў «мінскі» абзац...


«Рускія ашаламілі нацыстаў сваёй фанатычнай адвагай. Нямецкія рэпарцёры апісалі вар’яцкую атаку аднаго рускага танка падчас вулічных баёў за Мінск — ён рваўся наперад як дыназаўр, нягледзячы ні на што. Снарады нямецкіх процітанкавых гармат зрашацілі яго вежу, але бурая пачвара працягвала рухацца, ведучы агонь ва ўсе бакі. У рэшце рэшт танк удалося падпаліць, экіпаж загінуў разам з машынай...».

У савецкіх газетах аб «танку-дыназаўры» не было сказанае ні слова. Але танк быў. Яго бачылі гараджане, і праз гады ўспаміналі аб тым, як браніраваны мсціўца ў адзіночку мчаўся па галоўнай вуліцы занятага ворагамі горада. Змятаючы ўсё на сваім шляху, ён рухаўся па Савецкай — на ўсход. Многія тады падумалі, што гэта нашы вярнуліся... Вадзіцелем гэтага танка Т-28 быў механік, старшы сяржант Дзмітрый Малько. Разам з іншымі яго экіпаж суправаджаў калону нашай тэхнікі, якая тэрмінова эвакуіравалася з заходняй часткі Беларусі на ўсход. І падчас гэтай эвакуацыі калона падвергнулася нямецкай бамбардзіроўцы. Баявая машына Малько была пашкоджана, сяржант застаўся, каб паспрабаваць адрамантаваць яе, і пасля сваю часць дагнаць ўжо не змог.

Малько застаўся адзін. Але 25-гадовы сяржант не разгубіўся: у яго за плячыма ўжо былі баі ў Іспаніі і на Халхін-Голе, дзе ён ваяваў. Ды і месцы гэтыя ён добра ведаў: хоць у армію прызываўся з Севастопаля, пад Мінскам жа загадваў складам аўтабранятанкавых запчастак і часта бываў у раз’ездах. Выводзячы танк ад фашыстаў, Малько прыбіўся да іншай часці.

Да яго ў экіпаж дабавіліся яшчэ тры чалавекі. Яны атрымалі заданне выцягнуць з балота некалькі нашых танкаў, што захраснулі там. Але гэтых машын экіпаж не знайшоў. Затое, пераначаваўшы ў лесе, байцы зразумелі, што трапілі ў акружэнне.

Да таго моманту лінія фронта сышла на дзясяткі кіламетраў на ўсход. Прыйсці на дапамогу не было каму. Прарывацца да сваіх танкісты вырашылі праз акупаваны Мінск.

Да гэтага яны, натыкнуўшыся на ацалелы склад, знайшлі там там боепрыпасы — снарады, патроны да кулямётаў і, уласна, рушылі ў бок горада.

...Нiхто адразу не зразумеў, што гэта — савецкi танк. Нямецкая калона , якая рухалася па горадзе, абсалютна ніяк не адрэагавала. У сваіх мемуарах «За рычагамі танка» Дзмітрый Малько піша, як яны спачатку з кулямёта ўдарылі па фашыстах. Затым праскочылі па драўляным мастку праз Свіслач і павярнулі направа. Насустрач рухаліся варожыя матацыклісты.

«Яны ехалі як на парадзе — роўнымі радамі, на тварах — нахабная ўпэўненасць. Я кінуў танк налева. Першыя шэрагі матацыклістаў урэзаліся ў лабавую браню танка, і машына літаральна расціснула іх. Тыя, што ехаў за імі, спрабавалі развяруцца, але ім не хапала месца на вузкай вуліцы, узнікла таўканіна і за лічаныя хвіліны ўся варожая матацыклетная калона аказалася цалкам разгромленай», — успамінаў Дзмітрый Малько.

На вуліцы Пралетарскай, якая зараз носіць імя Янкі Купалы, танк спыніўся. Уся вуліца была забіта варожай тэхнікай, скрынямі з боепрыпасамі, машынамі са зброяй. А за ракой, у парку Горкага, хаваліся пад дрэвамі танкі і самаходкі.

Т-28 адкрыў па ворагу агонь з усіх сваіх сродкаў. Па сцвярджэнні Малько, танкісты знішчылі і вывелі са строю каля дзесяці танкаў і бронемашын ворага, 14 грузавікоў, некалькі гармат. Але вырвацца з занятага немцамі горады не змаглі. Ужо пашкоджаная машына ўварвалася на Камароўскую тады плошчу (сёння —гэта акурат тое месца, дзе зараз стаіць помнік Якубу Коласу) і раптам спынілася. Магчыма, у яе заглух матор або скончылася паліва. Немцы ўдарылі з гарматы прамой наводкай. Танк успыхнуў, першымі з люка паспрабаваў выбрацца механік-вадзіцель. Яго ссеклі чаргой з аўтамата. Услед за ім выскачыў стралок-радыст, але, ўбачыўшы нямецкіх салдат, якія кінуліся да яго, застрэліўся, каб не трапіць у палон.

А вось камандзіру танка ўдалося дабегчы да вуліцы і схавацца ў адным з двароў. Дзмітрыя Малько паранілі. Ён цудам выжыў. Танкіста схавалі мясцовыя жыхары. Пазней з дапамогай партызан ён змог мог пакінуць горад і перасекчы лінію фронта.

Згодна з гарадской легендай, немцы пахавалі савецкіх танкістаў, як герояў. І нават пасля прыводзілі да танка сваіх маладых салдат, ставячы ім у прыклад савецкіх воінаў. І фатаграфій таго танка, які тры гады прастаяў на Камароўскай плошчы помнікам ратнаму подзвігу, засталося шмат. Афіцэры і салдаты вермахта любілі здымацца на яго фоне.

...Вельмі часта па начах да танка нехта прыносіў кветкі, а на яго бартах расклейваліся лістоўкі з заклікамі да барацьбы з захопнікамі.. Такое адзінаборства працягвалася амаль 3 гады, пакуль камендант Мінска не загадаў прыбраць непераможаны танк з плошчы.

У ноч з 2 на 3 ліпеня 1944-га злучэння і часці 3-га Беларускага фронту завязваюць баі на ўскраінах Мінска і ўрываюцца ў горад.

Была тут і група з пяці танкаў на чале з замкамбата капітанам Паўлам Кароўнікавым. І ў складзе гэтай разведгрупы з пяці танкаў увайшоў узвод малодшага лейтэнанта Фролікава. Ім было наканавана быць першымі, таму што яны павінны былі правесці разведку боем. Што яны і зрабілі.

У складзе 4-й танкавай брыгады ўвойдзе ў сталіцу і танкіст Малько.

У 1944 годзе ён, паводле ягоных успамінаў, ён апынуўся ў горадзе і нават бачыў свой абгарэлы падбіты танк. «Калі заехалі на Камароўку, я ўбачыў на скрыжаванні вуліц абгарэлыя астанкі танка і пазнаў у іх свой Т-28. Ад хвалявання ў мяне сціснула горла. З дазволу камандзіра я спыніўся каля абгарэлай машыны, вылез з люка сваёй „трыццацьчацвёркі“ і падышоў да разбітай машыны, якая ўжо пакрыўся іржой. Цэнтральная вежа была сарваная, у маторнай частцы зеўрала вялізная дзірка, правая гусеніца перабітая, і кавалкі яе валяліся тут жа. Але нават і ў такім знежывелым і зламаным выглядзе танк усё яшчэ выглядаў даволі грозна», — напісаў ва ўспамінах механік. Але, як казалася вышэй, той танк немцы быццам прыбралі з плошчы яшчэ пакуль гаспадарылі ў горадзе. Ці гэта было не так? Малько памыліўся? Тут супярэчлівая інфармацыя, і сёння мы можам толькі выказваць здагадкі – быў той танк на Камароўскай плошчы ў ліпені 44-га ці Малько нешта наблытаў...

Больш цікавае пытанне: што сталася з гэтымі двума хлапчукамі, якія спякотным летнім днём круціліся каля падбітай баявой машыны? Ці перажылі яны вайну? Як склаўся іх лёс? Наперадзе было 1100 дзён акупацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю