Top.Mail.Ru
270

Геолагі выявілі буйное радовішча галію ў Габоне

Геолагі выявілі значнае радовішча рэдказямельнага металу галію на паўднёвым захадзе Габона. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле партала Info241. Паведаміла БелТА


Радовішча Крусу змяшчае нароўні з галіем яшчэ цынк і свінец, прычым канцэнтрацыя галію ў пародзе дасягае 36 мг/кг, што амаль удвая вышэй за сярэдні ўзровень, які сустракаецца ў прыродзе. Эксперты мяркуюць, што асваенне гэтых радовішчаў можа зрабіць Габон адным з ключавых пастаўшчыкоў галію на сусветным рынку.

Галій — адзін з самых запатрабаваных і дарагіх металаў у свеце. Кошт 1 т перавышае $1,5 млн. Метал незаменны пры вытворчасці паўправадніковых лазераў, высокачастотных элементаў электронікі, мабільных тэлефонаў. Без яго немагчыма было б з’яўленне многіх іншых сучасных тэхналогій. Каля паловы аб'ёмаў галію, што здабываецца цяпер, расходуецца на вытворчасць чыпаў 3G/4G.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю