Top.Mail.Ru
214

Генпракуратура: у «Трасцянцы» было знішчана не менш за 546 тысяч чалавек

Генпракуратура: у «Трасцянцы» было знішчана не менш за 546 тысяч чалавек



Раней лічылася, што ў самым вялікім лагеры смерці на тэрыторыі БССР фашысты забілі 206,5 тысячы чалавек. 

У лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана амаль 550 тысяч чалавек, паведамілі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры. 

«Юрыдычна пацверджаны факт знішчэння ў лагеры смерці «Трасцянец» не менш за 546 тысяч чалавек», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. 

«Трасцянец» стаў месцам масавага знішчэння людзей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Гэта адзін з самых буйных канцэнтрацыйных лагераў па колькасці забітых вязняў, які стаіць у адным шэрагу з такімі, як Асвенцым, Майданек, Трэблінка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю