Генеральная пракуратура накіравала ў Мінскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з былых кіраўнікоў кадастравага агенцтва — яму інкрымінавана атрыманне хабару ў буйным памеры, злоўжыванне з карыслівай зацікаўленасці службовымі паўнамоцтвамі, якое прывяло да прычынення істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.
Як паведаміла Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ Генеральнай пракуратуры Беларусі, згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны — намеснік дырэктара аднаго з кадастравых агенцтваў — у канцы 2023 года дамовіўся з прадстаўніком рыэлтарскіх арганізацый аб перадачы апошняму за ўзнагароджанне ў памеры 10 долараў ЗША за кожны аб’ект нерухомасці фотаздымкаў праваўстанаўліваючых дакументаў на гэтыя дакументы.
У мэтах канспірацыі яны дамовіліся выкарыстоўваць розныя месенджары, пры гэтым сустрэчы для перадачы грошай павінны былі адбывацца толькі па меры назапашвання значных сум.
У мэтах выканання дасягнутых дамоўленасцяў абвінавачаны ўваходзіў у інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы агенцтва і праводзіў у іх пошук звестак на запытаныя аб’екты. Ён жа даваў вусныя ўказанні падначаленым супрацоўнікам, каб тыя прадастаўлялі яму рэгістрацыйныя справы, якія захоўваліся ў архіве. Пасля атрымання неабходных дакументаў абвінавачаны фатаграфаваў іх на мабільны тэлефон і ў парушэнне парадку выкарыстання інфармацыі перасылаў такія выявы прадстаўніку рыэлтарскіх кампаній праз розныя свае месенджары.
З 1 снежня 2023 года па 15 красавіка 2025 года абвінавачаны накіраваў зробленыя пры выкладзеных абставінах фотаздымкі ў дачыненні да не менш як 582 аб’ектаў нерухомасці. За гэта ён з 1 студзеня 2024 года па 25 студзеня 2025-га прыняў ад хабарадаўцаў у г. Мінску ў некалькі прыёмаў не менш як 16,4 тыс. рублёў. Цяпер фігурант знаходзіцца пад следствам.
Мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту ў дачыненні да былога кіраўніка кадастравага агенцтва прыменена правільна, падстаў для яе змянення або адмены не ўгледжана.