Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Уладзіміраўна Мацяс. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
Стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, магістр гуманітарных навук, Ірына Мацяс скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і магістратуру па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры».
З 2021 года ўзначальвала Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.