Top.Mail.Ru
169

Гендырэктар МАЗа расказаў пра аснову для далейшага руху наперад

Рэалізацыя інвестпраектаў, новыя рынкі збыту

Калектыў Мінскага аўтамабільнага завода дзякуючы сваім дасягненням разлічвае ўнесці ўклад у ажыццяўленне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, якую плануецца зацвердзіць на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу. Пра гэта заявіў журналістам дэлегат УНС, генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БелаўтаМАЗ» Валерый Іванковіч, паведамляе БелТА. 

Ён расказаў аб рэалізацыі на прадпрыемстве маштабнага інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве аўтобуснага завода, у выніку чаго быў аптымізаваны тэхналагічны працэс зборкі пасажырскай тэхнікі, а экспарт прадукцыі дасягнуў звыш $1,5 млрд. Што немалаважна, з’явіліся новыя рынкі збыту ў Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, дзе беларуская тэхніка запатрабаваная.

Генеральны дырэктар выказаў меркаванне, што падчас другога пасяджэння VII УНС будуць вызначаны новыя вектары развіцця па ўсіх напрамках. Закранаючы некаторыя перспектывы развіцця свайго прадпрыемства, Валерый Іванковіч пракаменціраваў, што ў планах — мадэрнізацыя тэхналагічных вытворчасцяў з аўтаматызацыяй і рабатызацыяй, павышэнне дабрабыту работнікаў завода, паляпшэнне якасці ўмоў працы, а таксама рэалізацыя праграмы арэнднага жылля.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю