Top.Mail.Ru
212

Гастранамічная «Беларуская вёска» з’явілася недалёка ад цэнтра Масквы

Новая гастранамічная прастора «Беларуская вёска» адкрылася ў Маскве ў флагманскім гіпермаркеце сеткі «Ашан», размешчаным у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Авіяпарк». Тут масквічы могуць пакаштаваць і набыць смачныя беларускія мясныя і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы і цукеркі, перадае БелТА.



«Наша прадукцыя з Беларусі заўсёды займала такое асаблівае месца ў расійскіх грамадзян. Таму што гэта якасць, якую мы захавалі. І экалогія гэтых прадуктаў: мы не ўкладваем туды невядомую колькасць дабавак, і прадукт гэты на паліцах доўга не залежваецца», — сказаў журналістам на цырымоніі адкрыцця пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік. 

Ён канстатаваў, што беларускі экспарт у Расію прырастае з году ў год. «Мы паўгоддзе скончылі з тэмпам росту больш за 101 %. Вельмі добра выраслі паслугі — транспарту, IT, будаўніцтва. І вось гэты праект: вы бачыце і ведаеце, дзе ў Маскве можна купіць сапраўдную, якасную беларускую прадукцыю — з любоўю з Беларусі», — дадаў пасол.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю