Фестываль «Палескі ўюн» — гэта гастранамічнае і экалагічнае мерапрыемства, які ўжо стаў традыцыйным.
Назву «ўюн» фестываль атрымаў невыпадкова. Уюн — спрадвечна палеская рыба, якая зараз знаходзіцца на мяжы знікнення, таму арганізатары такім чынам вырашылі прыцягнуць увагу да гэтай экалагічнай праблемы. Госці фестывалю з задавальненнем спаборнічаюць у майстэрстве прыгатавання юхі са шчупака і карпа, наведваюць майстар-класы, катаюцца на лодках і байдарках.
У вёсцы Гарадзішча Пінскага раёна гасцей чакае насычаная праграма, якая спалучае гастранамічныя вынаходствы, экалагічныя ініцыятывы і забаўкі для ўсёй сям’і.

Арганізатары абяцаюць мноства цікавых лакацый, уключаючы традыцыйныя гандлёвыя рады з вырабамі рамеснікаў, дзіцячы гарадок з мноствам забаўляльных мерапрыемстваў і экалагічную выставу.
«Цвіком» праграмы стане кулінарны конкурс «Бітва на чарпаках», дзе каманды будуць змагацца за званне лепшых у гатаванні беларускай мачанкі.
Наведвальнікі змогуць не толькі атрымаць асалоду ад мясцовых далікатэсаў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах, паназіраць за работай кінолагаў, азнаёміцца з выставай баявой зброі і спецыяльнай тэхнікі, а таксама паспрабаваць свае сілы ў стральбе на оптыка-электрычным трэнажоры.
Атмасферу свята створаць выступленні творчых калектываў Пінскага раёна і горада Пінска. Завяршэннем вечара стануць запальная дыскатэка-караоке і маляўнічы феерверк.
Ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу Палесся, атрымаць асалоду ад мясцовай кухні і атрымаць масу станоўчых эмоцый!