Top.Mail.Ru
242

Гарвард гатовы заплаціць $500 млн для ўрэгулявання спрэчак з адміністрацыяй Трампа

Прадстаўнікі Гарвардскага ўніверсітэта выказалі гатоўнасць зарплаціць $500 млн для ўрэгулявання канфлікту з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The New York Times (NYT).


На мінулым тыдні Белы дом заявіў, што хоча, каб Гарвард і яшчэ шэраг амерыканскіх ВНУ выплацілі буйны штраф у абмен на доступ да дзяржаўнага фінансавання. 

Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША адмяніла федэральныя гранты на суму $60 млн, якія прызначаліся Гарварду, з-за таго, што, на думку ведамства, ВНУ не спраўляецца з вырашэннем праблем антысемітызму, этнічнай і расавай дыскрымінацыі. Белы дом таксама прыпыніў дазвол Гарвардскаму ўніверсітэту на прыём студэнтаў з замежных дзяржаў. У адказ універсітэт падаў іск у федэральны суд у Бостане.

Паводле інфармацыі NYT, сума, якую запытаў урад ЗША, больш чым у два разы перавышае штраф у $200 млн, які Калумбійскі ўніверсітэт, у сваю чаргу, павінен быў выплаціць за вырашэнне спрэчак з Белым домам.

Адзначаецца, што Трамп запатрабаваў, каб Гарвардскі ўніверсітэт «заплаціў значна больш, чым Калумбійскі».

Некалькі месяцаў таму прадстаўнікі ўніверсітэта прыйшлі да высновы, што нават у выпадку перамогі ў судовых спрэчках з урадам ЗША, гэты дагавор дапаможа Гарварду пазбегнуць новых магчымых праблем з адміністрацыяй Трампа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю