Top.Mail.Ru

Гарнасько стала пераможцай клубнага чэмпіянату Іспаніі

Беларуска Аліна Гарнасько стала пераможцай клубнага чэмпіянату Іспаніі па мастацкай гімнастыцы, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


Медалістка Алімпійскіх гульняў Гарнасько прыняла ўдзел у турніры ў складзе клуба «Рытма», фінал чэмпіянату прайшоў у Сантандэры. Аліна выступіла ў практыкаваннях з мячом і булавамі і ўнесла важкі ўклад у выніковы поспех, набраўшы больш за 30 балаў у абодвух відах праграмы. Каманда «Рытма» атрымала пераканаўчую перамогу ў агульным заліку, апярэдзіўшы найбліжэйшых праследавацельніц больш як на 8 ачкоў. 

Раней у гэтым сезоне Аліна Гарнасько заваявала золата клубнага чэмпіянату Францыі. Акрамя таго, на іспанскі дыван выходзіла наша Дар’я Ткачова, якая ў складзе клуба «Альмара Буржасо» заняла 5-е месца.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю