Top.Mail.Ru

Гарналыжніца Шканава перамагла ў слаламе на чацвёртым этапе Кубка Расіі

Беларуска Марыя Шканава атрымала другую перамогу ў сезоне Кубка Расіі па гарналыжнаму спорту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.


Чацвёрты этап Кубка Расіі праходзіць у Кусе Чэлябінскай вобласці, у панядзелак жанчыны разыгралі медалі ў слаламе. У першай спробе наймацнейшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава паказала вынік 57,96 сек., другую трасу наша спартсменка прайшла за 1 мін. 00,05 сек. Агульны час беларускі па суме двух заездаў склаў 1:58,01 сек., што прынесла ёй залаты медаль. Бліжэйшую праследавацельніцу Танзілу Ісраілаву з Башкартастана Шканава апярэдзіла на 0,7 сек., тройку з адставаннем амаль у дзве секунды замкнула масквічка Анастасія Гарнастаева.

У сёлетнім розыгрышы Кубка Расіі ў слаламе беларуска была ў ліку прызёраў на кожным з чатырох стартаў. На першым этапе турніру ў Кіраўску Шканава атрымала перамогу, а на другім і трэцім этапах у Палярных Зорах займала другое месца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю