Гарачая лінія па школьных пытаннях будзе працаваць з 11 жніўня да 12 верасня ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе БелТА.
Гарачая лінія па школьных пытаннях будзе працаваць з 11 жніўня да 12 верасня ў Міністэрстве адукацыі, паведамляе БелТА.
У ходзе падрыхтоўкі да Дня ведаў, прыёму вучняў у школы і аптымізацыі дакументаабароту ў навучальных арганізацыях Мінадукацыі запускае спецыяльную кансультацыйную гарачую лінію.
На сувязі будуць вядучыя спецыялісты міністэрства: метадысты, кіраўнікі ўпраўленняў, навуковыя супрацоўнікі. Можна будзе атрымаць кансультацыю па розных пытаннях: падрыхтоўка школ і ўстаноў да новага навучальнага года, прыём дзяцей у першы і наступныя класы, зніжэнне залішняй дакументацыі ва ўстановах адукацыі, а таксама іншыя актуальныя тэмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Звяртацца на гарачую лінію можна па тэлефоне 8 (017) 222-43-12.
Спецыялісты будуць адказваць з панядзелка да пятніцы з 9:00 да 18:00 (абед з 13:00 да 14:00).