Гарачая лінія па пытаннях правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену (РЦЭ) будзе працаваць 31 студзеня. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Тэлефанаваць можна будзе ў Міністэрства адукацыі па нумары (8017) 222-64-01. А таксама ў РІКВ: па пытаннях зместу экзаменацыйных (тэставых) работ — нумар (8017) 311-00-07, арганізацыйных пытаннях (у тым ліку тэхпадтрымкі) — нумар (8017) 311-00-11. Рэжым работы: з 9:00 да 16:00.
«У выпадку ўзнікнення пытанняў, звязаных з правядзеннем рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену, па аператыўную дапамогу могуць звярнуцца як навучэнцы і педагогі, так і бацькі выпускнікоў», — праінфармавалі ў РІКВ.