Top.Mail.Ru
236

Гандлёвы дом Беларусі плануецца адкрыць у Пензенскай вобласці

Дэлегацыя Брэсцкай вобласці 20-23 жніўня наведвала з дзелавым візітам Пензенскую вобласць Расіі. Аб выніках перагавораў карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка.



Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык з беларускага боку ўзначальвае рабочую групу па супрацоўніцтве Беларусі і Пензенскай вобласці.

Асноўная мэта паездкі ў расійскі рэгіён — абмеркаваць нявырашаныя пытанні напярэдадні чарговага пасяджэння Рабочай групы. «Калі браць у цэлым па краіне, то лічбы па экспарце ў нас нядрэнныя. Мы павінны дасягнуць тэмпу росту не менш як 105 % у гэтым годзе», — адзначыў Міхаіл Бацэнка. Праграма ўключала наведванне прадпрыемстваў. Сярод іх — вытворцы высокатэхналагічных медыцынскіх вырабаў і абсталявання для аўтапрама, IT-кампанія па прамысловай аўтаматызацыі, распрацоўшчык авіяцыйных вучэбна-трэніровачных сродкаў, малочны камбінат. «Прапрацоўвалі пытанне адкрыцця гандлёвага дома Рэспублікі Беларусь у Пензенскай вобласці. Пензенскі бок прапанаваў тры пляцоўкі, абсалютна розныя па кірунках. Намёткі ёсць. Будзем працаваць, хутчэй за ўсё, з расійскім аператарам, які ўмее гандляваць у Расіі і ў якога ёсць, адпаведна, свае гандлёвыя пляцоўкі», — расказаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Беларускі і расійскі бакі рэалізуюць сумесныя праекты ў эканоміцы. Пільную ўвагу ўдзяляюць прамысловай кааперацыі. У гэтай частцы таксама ёсць пэўныя напрацоўкі. Прадстаўнікі Беларусі зацікаўлены таксама ў экспарце з Пензенскай вобласці прадукцыі, якая не прадстаўлена ў нашай краіне. «У прамкааперацыі ў першую чаргу — кірунак машынабудавання. Нашы прадпрыемствы гатовыя пастаўляць на канвеер прадпрыемстваў Пензенскай вобласці сваю прадукцыю, каб атрымліваць сумесны прадукт», — дадаў Міхаіл Бацэнка.

Пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пензенскай вобласці плануецца правесці ў Пензе ў першай дэкадзе кастрычніка. Летась такая сустрэча праходзіла ў Брэсце. «Падчас пасяджэння рабочай групы будуць вызначаны новыя кірункі для развіцця нашых адносін на наступны год», — растлумачыў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама.

Дарэчы, падчас візіту дэлегацыя Брэсцкай вобласці наведала цырымонію закрыцця ваенна-патрыятычных збораў «Гвардзеец» у Пензе. Сёлета ўпершыню іх удзельнікамі сталі маладыя людзі з Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю