Top.Mail.Ru
161

Гандбалісты «Машэкі» перамаглі ў матчы чэмпіянату Беларусі

Гандбалісты «Машэкі» перамаглі «МАЗ-Оршу» ў хатнім паядынку чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.



Сёння на паркеце магілёўскага спарткомплексу «Алімпіец» гаспадары з вялікай цяжкасцю адолелі дэбютантаў элітнага дывізіёна з перавагай у два галы — 29: 27.

На наступным тыдні, 14 студзеня, «МАЗ-Орша» прыме на сваёй пляцоўцы лідара першынства «Мяшкоў Брэст», а гандбалісты «Гомеля» згуляюць у сябе дома з «Машэкай». 

Становішча ў групе лідараў: «Мяшкоў Брэст» — 28 ачкоў (15 матчаў), СКА (Мінск) — 25 (15), «Машэка» — 22 (14).

Пасля 14 гульнявых дзён жаночага чэмпіянату наперадзе гандбалісткі «Гомеля», якія набралі 26 балаў, на два балы адстае дзеючы чэмпіён «БНТУ-БелАЗ» , трэцяй ідзе гродзенская «Гараднічанка», у якой 18 балаў, замыкае квартэт лідараў дэбютант — сталічны СКА, у якога 15 балаў. Наступныя сустрэчы пройдуць праз тыдзень, 17 студзеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю