Top.Mail.Ru
263

Гандбалісткі «Гомеля» трэці раз выйгралі Суперкубак Беларусі

Гандбалісткі «Гомеля» трэці раз сталі ўладальніцамі Суперкубка Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе БелТА.



Сёння ў Маладзечне ў паядынку за першы трафей новага сезона гамяльчанкі перамаглі «БНТУ-БелАЗ» з мінімальнай перавагай у ліку — 25:24. Пачатак матчу застаўся за чэмпіёнкамі краіны, якія адарваліся на чатыры мячы. У сярэдзіне першага тайма гамяльчанкі дагналі саперніц-9:9, але да перапынку падапечныя Канстанціна Шараварава зноў вырваліся наперад — 13: 12. Праз 10 хвілін пасля старту другой паловы сустрэчы ўжо госці былі наперадзе — 18:15. У далейшым яны цалкам кантралявалі ход гульні і ў выніку дамагліся перамогі. Да гэтага «Гомель» выйграваў Суперкубак у 2022 і 2023 гадах, а «БНТУ-БелАЗ» — у 2024 годзе.

Паядынак за Суперкубак сярод мужчын адбудзецца 6 верасня. На пляцоўцы сталічнага спарткомплексу «Уручча» чэмпіёны Беларусі гандбалісты мінскага СКА прымуць уладальніка серабра «Мяшкоў Брэст». Ва ўсіх трох папярэдніх паядынках за гэты прыз брэстаўчане нязменна перамагаліі сталічных армейцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю