Top.Mail.Ru

Гамяльчанка пад ціскам аферыстаў прадала кватэру і перадала кур’еру пакет з грашыма

Гамяльчанка пад ціскам аферыстаў прадала кватэру і перадала кур’еру пакет з грашыма, паведамілі БелТА ва УУС Гомельскага аблвыканкама.



У міліцыю звярнулася 65-гадовая жыхарка абласнога цэнтра: ёй патэлефанаваў невядомы, прадставіўся супрацоўнікам «дамафоннай кампаніі», папрасіў выбраць код, пасля чаго ўдакладніў асабістыя звесткі і адрас суразмоўніцы. 

Затым у месенджары жанчыне патэлефанаваў нібыта супрацоўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў і паведаміў, што да гэтага гараджанка мела зносіны з ашуканцамі. «Ілжэ-супрацоўнік запалохваў жанчыну, што ў дачыненні да яе вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Далей у размову ўключыўся трэці, нібыта кіраўнік папярэдняга таго, хто тэлефанаваў, пераконваў, што адзіная магчымасць пазбегнуць крымінальнай адказнасці — супрацоўніцтва з «праваахоўнымі органамі», — расказалі ва УУС. 

Мужчына даў інструкцыю — прадаць кватэру. Ён запэўніў: здзелка будзе фіктыўнай, пасля заканчэння «спецаперацыі» жыллё будзе вернута законнай уладальніцы.

У выніку гамяльчанка прадала свае квадратныя метры за $35 тыс. мясцоваму жыхару, які гэтак жа, як і рыэлтар, не падазраваў аб ашуканскай схеме, у якой увесь гэты час удзельнічала жанчына. 

На наступны дзень дадому да ахвяры з’явіўся кур’ер, назваў кодавае слова і забраў пакет з грашыма. Увечары гэтага ж дня махляр звязаўся з жанчынай зноў і паведаміў, што «аперацыя» прайшла не вельмі гладка, трэба працягваць прытрымлівацца інструкцый «праваахоўнікаў».

Праз некалькі дзён па ўказанні таго ж махляра жанчына адправілася ў адзін з банкаў Гомеля, аформіла банкаўскую карту, яе даныя яна паведаміла суразмоўцу. «У далейшым па дадзенай карце адбываўся вывад грашовых сродкаў, выкрадзеных у іншых грамадзян, на рахункі замежных банкаў. У завяршэнні сваіх „прыгод“ жанчына пазычыла ў знаёмых яшчэ адну буйную суму і паклала яе на рахунак», — адзначылі ва УУС.

Следчыя распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю