Аператыўнікі сталічнага ўпраўлення ГУУБ МУС знайшлі ў TikTok фэйкавы акаўнт беларускай міліцыі з аўдыторыяй каля 3 тыс. карыстальнікаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Уладальнікам профілю аказаўся 19-гадовы гамяльчанін, які браў кантэнт з афіцыйных міліцэйскіх крыніц. Ён прызнаўся, што хацеў прыцягнуць як мага больш падпісчыкаў, а потым перайменаваць старонку і манетызаваць, каб купіць аўтамабіль.
Цяпер праводзіцца праверка, дзеянням маладога чалавека будзе дадзена прававая ацэнка.
У МУС заклікалі карыстальнікаў інтэрнэту ўважліва вывучаць рэсурсы, якія яны праглядаюць. Давярайце інфармацыі толькі з афіцыйных крыніц.