Top.Mail.Ru

Галоўны старт года ў фіджытал-спорце закончаны: у Астане вызначыліся пераможцы Гульняў Будучыні

У сталіцы Казахстана Астане завяршыўся трэці міжнародны форум на стыку лічбавага і класічнага спорту — Гульні Будучыні, паведамляе БелТА.



На спаборніцтвах выступілі больш як 800 чалавек з некалькіх дзясяткаў краін, у тым ліку самыя вядомыя кіберспартыўныя каманды свету. Усяго ўдзельнікі вызначылі найлепшых у васьмі відах праграмы: як у камбінаваных віртуальна-фізічных дысцыплінах, так і непасрэдна ў камп’ютарных і мабільных гульнях. Матчы прайшлі на чатырох буйных арэнах Астаны.

Пераможцамі трэціх Гульняў Будучыні сталі наступныя каманды і спартсмены:

фіджытал-футбол: NS Team (Аргенціна);

фіджытал-баскетбол: Liga Pro Team (Расія);

фіджытал-адзінаборствы: Archangel Michael (Расія);

фіджытал-танцы: Франка Віталі (Аргенціна);

тактычная стральба: Team KZ (Казахстан);

Battle Royale (PUBG: Battlegrounds): 17 Gaming (Кітай);

MOBA PC (Dota 2): PlayTime (Перу);

MOBA Mobile (MLBB): Bigetron by Vitality (Інданезія).

Беларусы былі прадстаўлены на форуме ў трох дысцыплінах. У фіджытал-шутары (тактычнай стральбе) трэцяе месца заняла каманда Minsk House, у фіджытал-баскетболе клуб «Мінск» дайшоў да чвэрцьфіналу, а ў фіджытал-танцах Данііл Чарапко завяршыў выступленні ў першым раундзе плэй-оф.

Спаборніцтвы праходзілі з 29 ліпеня па 9 жніўня, афіцыйны старт турніру даў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Першыя Гульні Будучыні ў 2024 годзе прымала Расія, другі форум быў арганізаваны ў 2025-м у ААЭ. Чацвёртыя Гульні Будучыні адбудуцца ў 2027 годзе, на правядзенне прэтэндуюць Бразілія, Сербія, ПАР і Узбекістан.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю