Галоўная ёлка краіны заззяе яркімі агнямі 15 снежня на Кастрычніцкай плошчы ў 17.00. Урачыстая цырымонія запальвання дасць старт святочнай ілюмінацыі па ўсім горадзе, паведамілі БелТА ў Мінгарвыканкаме.
«У гэты дзень заззяюць і раённыя навагоднія прыгажуні, а таксама будзе запушчана работа ўсёй светлавой ілюмінацыі», — падкрэслілі ў Мінгарвыканкаме.
Разам з галоўнай ёлкай заззяюць ёлкі і на цэнтральных раённых пляцоўках. У Кастрычніцкім раёне на вул. Чкалава, 7, Маскоўскім — у парку імя М. Паўлава, Савецкім — на пляцоўцы каля Белдзяржфілармоніі, Першамайскім — на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі і Русіянава, 1, Цэнтральным — на пляцоўцы каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, Партызанскім — у парку экстрэмальных відаў спорту і парку імя М. Горкага, Фрунзенскім — каля Лядовага палаца (вул. Прытыцкага, 27) і ГЦ «Максімус» (вул. Лабанка, 94), Заводскім — на пляцоўцы каля Палаца дзяцей і моладзі «Золак» (пр. Партызанскі, 146) і Ленінскім — на пляцоўцы каля ДУ «Мінскканцэрт».
15 снежня ў 17.00 таксама адбудзецца старт штогадовай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».