Top.Mail.Ru
337

Галоўная навагодняя ёлка Гродна будзе складацца з 270 жывых дрэў

З 270 жывых дрэў будзе складацца галоўная навагодняя ёлка ў Гродне, якую сёння пачалі ўстанаўліваць на плошчы Леніна, паведаміла БелТА.


Пакуль манціруецца каркас, які ўжо заўтра пачнуць запаўняць свежа ссечанымі елкамі з Гродзенскага лясніцтва. На ніжніх ярусах размесцяць 25 трохметровых дрэў, вышэй — дрэўцы крыху меншыя.

«Горад у розных месцах упрыгожаць 15 зялёных прыгажунь, шэсць з іх будуць жывыя дрэвы, — расказаў галоўны інжынер УКПП „Гарсвятло“ Аляксандр Трафімовіч. — Але каркасная ёлка з жывых дрэў будзе толькі адна — на плошчы Леніна. Над ёй уладкуем „зорнае неба“ — 192 прамяні з гірлянд па 40 м кожны будуць разыходзіцца ад верхавіны ва ўсе канцы плошчы. Толькі на „зорнае неба“ пойдзе парадку 8 км гірлянд. Вянчаць ёлку будзе зорка».


Святочна ўпрыгожана і расквечана агнямі будзе ўся плошча Леніна. Сустрэне гасцей, згодна з сімволікай новага года, Вогненны конь. Паўсюль будуць устаноўлены зіхатлівыя канструкцыі. Канструкцыі 2D і 3D размесцяць на прылеглай да плошчы вуліцы Дзяржынскага.

Ёлку на другой цэнтральнай плошчы Гродна — Савецкай ужо практычна ўстанавілі, праўда, 18-метровае штучнае дрэва пакуль без упрыгажэнняў. Бліжэй да свята з’явіцца 3D ілюмінацыя. Зараз тут манціруюць церам Дзеда Мароза, яго плануюць адкрыць 20 снежня. З гэтага дня Дзед Мароз пачне прымаць маленькіх наведвальнікаў.

Чытайце таксама: Мінск да Новага года ўпрыгожаць 28 святочных ёлак

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю