Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (УНС) ад суб’екта грамадзянскай супольнасці — Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) замест выбылых адбыліся сёння ў Мінску на 11-м пазачарговым з’ездзе ФПБ, перадае БелТА.
У адпаведнасці з заканадаўствам у красавіку 2024 года на 9-м пазачарговым з’ездзе ФПБ былі выбраны 80 дэлегатаў УНС. З моманту правядзення першага пасяджэння VII УНС на падставах, прадугледжаных арт. 39 закона «Аб Усебеларускім народным сходзе», датэрмінова спынілі свае паўнамоцтвы два дэлегаты — па адным ад Магілёўскай вобласці і горада Мінска.