Top.Mail.Ru

Галоўчанка: Беларусь і М’янму звязваюць цесныя сяброўскія адносіны

Сёння адбылася сустрэчы Прем’ер-міністра Рамана Галоўчанкі з прэм’ер-міністрам, Старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам.


— Мы ўдзячныя вам за вашыя асабістыя намаганні па развіцці двухбаковага дыялогу і вітаем першы ў гісторыі нашых двухбаковых адносін візіт кіраўніка М’янмы ў Беларусь, — падкрэсліў напачатку сустрэчы Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, візіт такога высокага ўзроўню дае найлепшую магчымасць для ўмацавання ўсяго блока беларуска-м’янманскіх адносі:

— Мяркуючы па паведамленнях СМІ, ваша сённяшняя сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі была вельмі выніковай і змястоўнай. Прэзідэнт нашай краіны неаднаразова падкрэсліваў, што беларуска-м’янманскія адносіны з’яўляюцца вельмі трывалымі, пабудаваны на сур’ёзнай аснове. Мы давяраем адно аднаму, у нас няма закрытых тэм. 

Прэм’ер-міністр адзначыў, што ўрады дзвюх краін павінны нарасціць аб’ёмы двухбаковага ўзаемадзеяння:

— І мы робім крокі ўжо ў гэтым кірунку. Учора прайшоў беларуска-м’янманскі бізнес-форум, і ваш асабісты ўдзел у мерапрыемстве дазволіў правесці яго максімальна прадуктыўна: заключаны адпаведныя кантракты. 

Раман Галоўчанка канстатаваў: Беларусь з’яўляецца краінай з экспартаарыентаванай эканомікай, больш за 60% вырабленых у краіне прадукцыі экспартуецца. гэта сведчыць аб яе канкурэнтаздольнасці і запатрабаванасці ў свеце.

— Упэўнены, што наша прадукцыя, нашы тэхналогіі знойдуць сваё месца і ў М’янме. Да прыкладу, летась наша адносна невялікая краіна экспартавала прадукты харчавання на 8,5 мільярдаў долараў, але да гэтага часу пастаўкі нашага харчавання ў М’янму ажыццяўляюцца ў вельмі невялікіх аб’ёмах. І гэта адна з тых сфер, над якой неабходна працаваць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю