Top.Mail.Ru

Галерэю снежных скульптур пад адкрытым небам ствараюць у Гомелі

Галерэю снежных кампазіцый пад адкрытым небам ствараюць у Гомелі, паведаміла БелТА са спасылкай на гарвыканкам. 


«У гэтым годзе зіма шчодра падарыла нам пухнатыя гурбы, і мы не маглі ўпусціць такі шанц! Ужо зусім хутка ў самым сэрцы горада, каля цырка, адкрыецца сапраўдная зімовая галерэя», — расказалі ў гарвыканкаме.

Гамяльчане і госці горада змогуць убачыць цудоўныя снежныя кампазіцыі, створаныя таленавітымі майстрамі. Сімвал горада — рысь, сімвал бягучага года — конь — гэтыя і іншыя снежныя тварэнні не пакінуць абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. 

«Рыхтуйце фотаапараты — вас чакае сапраўдная зімовая казка», — запэўнілі ў гарвыканкаме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю