У Беларусі 24 студзеня на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні 5-10 м/с. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-17 градусаў марозу, пры праясненнях — 18-21 градус ніжэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах — мінус 9-11. Днём будзе ад мінус 5 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 14 градусаў па паўночным усходзе.