Top.Mail.Ru

Футбольныя зборныя Беларусі правядуць таварыскія паядынкі ў Мінску і Баранавічах

Футбалісты нацыянальнай і маладзёжнай зборных Беларусі правядуць таварыскія сустрэчы, паведамляе БелТА.

Галоўная каманда пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску сустрэнецца са зборнай Сірыі (пачатак гульні ў 19.00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Спорт ТБ»). Гэту сустрэчу рассудзіць брыгада азербайджанскіх арбітраў, якую ўзначаліць Аліяр Агаеў. Гэта будзе другая таварыская сустрэча беларускіх і сірыйскіх футбалістаў. У першай гульні, якая адбылася ў лістападзе 2022 года ў Дубаі, беларусы атрымалі перамогу з лікам 1:0. У цяперашнім сезоне беларусы атрымалі дзве вікторыі ў кантрольных матчах. Спачатку ў Нікасіі была абыграна зборная Кіпра — 1:0 (гол забіў Іван Ціхаміраў), а затым у Ерэване была атрымана перамога над камандай Арменіі — 2:1 (Яўген Яблонскі, Герман Баркоўскі). Цяпер зборная Беларусі займае 97-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а Сірыя знаходзіцца на 84-й пазіцыі. Другі спарынг беларускія футбалісты правядуць 9 чэрвеня супраць зборнай Буркіна-Фасо.

Беларуская «маладзёжка» пад кіраўніцтвам Віталя Паўлава згуляе ў Баранавічах з равеснікамі з Казахстана (пачатак сустрэчы ў 17.00). У панядзелак, 8 чэрвеня, сапернікі сустрэнуцца на полі мінскага стадыёна «Трактар».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю