Два беларускія клубы паспяхова пераадолелі першы кваліфікацыйны бар’ер футбольнай лігі канферэнцый, паведамляе БелТА
Футбалісты жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» пасля буйной вікторыі над паўночнамакедонскім клубам «Работнічкі» ў венгерскім Самбатхеі (3:0) затым перамаглі і ў Скоп’і — 1:0. У другім раўндзе супернікам аўтазаводцаў будзе Ізраільскі «Макабі» з Хайфы.
Гродзенскі «Нёман» спачатку абыграў у Ерэване Армянскі «Урарту» з мінімальнай перавагай — 2:1, а потым у венгерскім Д’еры разграміў сапернікаў з сухім лікам 4:0. У другім крузе падапечныя Ігара Кавалевіча сустрэнуцца са славацкім «Кошыцэ».
А вось футбалісты брэсцкага «Дынама» саступілі па суме двух паядынкаў чарнагорскай «Суцьеске». У Нікшычы берастчане выйгралі з мінімальнай перавагай — 2:1, а потым у венгерскім Залаэгерсегу прайгралі з розніцай у два мячы — 0: 2. Цяпер чарнагорскі клуб будзе спаборнічаць з ізраільскім «Бейтарам» з Іерусаліма.
Футбалісты мінскага «Дынама» выбылі з Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы па суме дзвюх сустрэч балгарскаму «Лудагорцу» — 0:1 і 2:2. Мінчане пераходзяць у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый і сустрэнуцца з албанскім клубам «Эгнатыя». Матчы пройдуць 24 і 31 ліпеня.