Top.Mail.Ru
252

Футбалісты «Нёмана» пераможна стартавалі ў Лізе канферэнцый

Тры беларускія клубы праводзяць 10 ліпеня стартавыя паядынкі кваліфікацыі футбольнай лігі канферэнцый, паведамляе БелТА.


Першым свой матч завяршыў гродзенскі «Нёман», які перамог у Ерэване армянскі «Урарту» з лікам 2:1. На 49-й хвіліне вызначыўся Антон сучкоў, праз 5 хвілін Павел Савіцкі забіў другі мяч, а ў канцы гульні гаспадары скарацілі адставанне.

Пазней футбалісты брэсцкага «Дынама» згуляюць у чарнагорскім Нікшычы з мясцовай «Суцьескай», а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у намінальна хатнім матчы ў венгерскім Самбатхеі сустрэнецца з паўночнамакедонскім клубам «Работнічкі» са Скоп’е. Паядынкі ў адказ адбудуцца 17 ліпеня.

Учора ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў футбалісты мінскага «Дынама» саступілі ў Разградзе балгарскаму «Лудагорцу» з лікам 0:1. Сустрэча ў адказ чэмпіёнаў Беларусі і Балгарыі пройдзе 16 ліпеня ў венгерскім Мезекевешде. Пераможца гэтай пары ў другім раўндзе сустрэнецца з харвацкай «Рыекай», а той, хто прайграў перамесціцца ў Лігу канферэнцый.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю