Футбалісты «Мінска» і мазырскай «Славіі» адкрыюць праграму 22-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Сустрэча на полі сталічнага стадыёна «Трактар» пачнецца ў 20.10 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». У матчы гэтых сапернікаў у Мазыры мінчане выйгралі з лікам 2:1, а ў мінулым туры разграмілі ў Наваполацку аўтсайдара першынства «Нафтан» з рэзультатам 3:0. Мазыране з такім жа лікам перамаглі на сваім полі футбалістаў «Віцебска».
Тры сустрэчы адбудуцца 12 верасня. У Барысаве дзяржынскі «Арсенал», які не перамагаў з 4 ліпеня, прыме футбалістаў «Баранавіч». «Віцебск» пасля паражэння з вілікім лікам ад «Славіі» сустрэнецца ў сябе дома з бабруйскай «Белшынай», якая двойчы запар згуляла ўнічыю. У Гродне мясцовы «Нёман», які не прайграе на працягу чатырох тураў, будзе сапернічаць з жодзінскімі тарпедаўцамі.
Усе галоўныя фаварыты свае паядынкі 22-га тура правядуць 13 верасня. Лідар турніру «Іслач» сустрэнецца з футбалістамі «Гомеля», «МЛ Віцебск» згуляе ў Магілёве з «Дняпром», а на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў дынамаўскім дэрбі мінчане прымуць брастаўчан. На гэтым матчы ўпершыню ў Беларусі будзе апрабавана сістэма VAR (відэаасістэнт рэферы). Таксама ў нядзелю БАТЭ згуляе на «Барысаў-Арэне» з «Нафтанам».
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «Іслач» — 42 ачкі (20 матчаў), «МЛ Віцебск» — 40 (19), «Дынама» — 40 (19), «Гомель» — 36 (21), «Дынама» (Брэст) — 34 (21). Турнірную табліцу замыкае «Нафтан», у якога ўсяго 10 ачкоў, у «Дняпра» 15 заліковых балаў, па 17 ачкоў у актыве «Белшыны» і БАТЭ. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы «Гомеля» Цімафей Сіманенка, які забіў 10 мячоў, на адзін гол менш у абаронцы «Іслачы» Яўгена Юдчыца, 8 мячоў у актыве расійскага паўабаронцы брэсцкага «Дынама» Ягора Карцова.