Top.Mail.Ru

Футбалісты барысаўскага БАТЭ з нічыёй стартавалі ў новым еўракубкавым сезоне

Футбалісты барысаўскага БАТЭ стартавалі ў новым еўракубкавым сезоне, паведамілі ў праграме «СТБ-Спорт».


У гасцявым паядынку першага раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый нашы хлопцы разышліся мірам з албанскім «Эльбасані» — 1:1. Гаспадары адкрылі лік пад канец першага тайма, а пасля перапынку Ягор Русакоў аднавіў парытэт. Матч у адказ адбудзецца 16 ліпеня ў азербайджанскім Сумгаіце. Пераможца гэтай пары ў другім раўндзе згуляе са швейцарскім «Сьёнам». 

Віталь Рагожкін, галоўны трэнер ФК БАТЭ:

Цяжкая гульня з узаемнымі момантамі. Вынік заканамерны. Рабяты малайцы. План на гульню выканалі. Недзе прыйшлося цярпець. Былі моманты, але зноў жа мы свой момант дачакаліся, рэалізавалі. І падыходы былі добрыя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю