Top.Mail.Ru

«Фундамент для сапраўды народнай дзяржавы». Прэзідэнт павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі

Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём Канстытуцыі.


Абноўлены пры ўдзеле мільёнаў беларусаў Асноўны Закон стаў фундаментам для пабудовы сапраўды народнай дзяржавы, у якой клопат аб чалавеку з’яўляецца прыярытэтам палітыкі, якая праводзіцца.

У Беларусі ствараецца грамадства роўных магчымасцяў, забяспечваецца абарона правоў і свабод грамадзян, умацоўваецца інстытут сям’і, дзейнічае сістэма падтрымкі моладзі, актыўна развіваюцца ахова здароўя, навука і адукацыя. Дзяржава садзейнічае духоўнаму адраджэнню, захаванню культурнай спадчыны і міжканфесіянальнага дыялогу.

У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівае значэнне набываюць палажэнні Канстытуцыі, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды аб свяшчэнным подзвігу беларускага народа. Гэту праўду аб героях, якія абаранілі свабоду Радзімы, павінны ведаць і памятаць нашы дзеці і ўнукі.

Перакананы, што патрыятызм, згуртаванасць, вернасць канстытуцыйным прынцыпам і каштоўнасцям стануць залогам працвітання і незалежнасці нашай краіны.

Жадаю ўсім міру, дабра, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю