Top.Mail.Ru
263

ФПБ: ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах прадстаўлены шырокі асартымент школьных тавараў

Аб гэтым сведчаць вынікі прафсаюзнага маніторынгу па наяўнасці ў гандлёвых аб'ектах асартыменту школьных тавараў.


Прафсаюзныя спецыялісты з пачатку жніўня наведваюць магазіны па ўсёй краіне і аналізуюць розныя групы тавараў. Адзенне для хлопчыкаў і дзяўчынак як малодшых, так і старшых класаў, канцылярскія тавары, школьныя прылады — усяго пад увагай каля 130 найменняў.

— Толькі за некалькі дзён прафсаюзныя спецыялісты наведалі каля 80 аб’ектаў гандлю. І ў кожным рэгіёне адзначаецца высокі ўзровень іх падрыхтоўкі да школьнага сезона. Для пакупнікоў створаны камфортныя ўмовы для пакупкі. У многіх магазінах выдзелены асобныя зоны для продажу тавараў для школьнікаў, праводзяцца акцыйныя мерапрыемствы, прадугледжаны зручныя формы аплаты, у тым ліку картамі растэрміноўкі. Асобная ўвага — асартыменту. Дарэчы, нараканняў у гэтай частцы прадстаўнікі прафсаюзаў не маюць. Ва ўсіх наведаных аб’ектах гандлю прадстаўлены шырокі асартымент. Прычым розных вытворцаў — ад беларускіх, расійскіх да кітайскіх і турэцкіх, — расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Дзмітрый Аляксейчык.

Таксама неабходна адзначыць, што з пачатку месяца ні ў грамадскія прыёмныя прафсаюзы, ні ў Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр ФПБ нараканняў на адсутнасць у гандлёвых аб’ектах асобных тавараў школьнага асартыменту не паступала. Прафсаюзныя маніторынгі працягнуцца да 1 верасня.

Нагадаем, што нараўне з работай грамадскіх прыёмных прафсаюзамі пры неабходнасці праводзяцца экспрэс-маніторынгі для атрымання аператыўнай інфармацыі аб сітуацыі на спажывецкім рынку і даступнасці для насельніцтва тавараў, якія карыстаюцца попытам.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю