Top.Mail.Ru
251

«Форум, які аб’ядноўвае». Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні адкрыліся ў Мінску

ХХХI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні адкрыліся ў Мінску, перадае БелТА.

Тэма чытанняў «Хрысціянская вера ад мінулага да сучаснасці: 1700 год Нікейскага сабора». Пленарнае пасяджэнне праходзіць на базе гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У цырымоніі адкрыцця бяруць удзел кіраўнікі канфесій Беларусі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў і ведамстваў, навуковых устаноў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Як адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з’яўляюцца добрай традыцыяй, форумам, які аб’ядноўвае спецыялістаў і вучоных з краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне багаслоўя, гісторыі, філасофіі, культуралогіі.

«Гэта канферэнцыя з’яўляецца сапраўды ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, аналізу праблем міжкультурнага і міжканфесіянальнага дыялога, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння», — сказаў мітрапаліт Веніямін.

Ён звярнуў увагу на актуальнасць тэмы сёлетніх чытанняў. «Сучасны свет характарызуецца трансфармацыяй, якая працягваецца, і вельмі высокай дынамікай змяненняў, за якімі не паспявае чалавек», — дадаў мітрапаліт Веніямін.

  • На адкрыцці пленарнага пасяджэння былі зачытаныя прывітальныя адрасы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю