Top.Mail.Ru

Форум адзінства: гісторыя Перамогі і памяць пакаленняў

У Мінску прайшоў Усебеларускі патрыятычны форум «Адзінства народа ў памяці пакаленняў». Адкрываючы сустрэчу, міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў асаблівую важнасць гэтай падзеі для краіны.



— Гэты год вельмі асаблівы, — падкрэсліў ён. — Роўна 80 гадоў таму наш народ святкаваў перамогу, дзякуючы якой мы жывём пад мірным небам.

Спікер асобна адзначыў сімвалічнасць таго, што форум адбываецца напярэдадні Дня народнага адзінства. Паводле яго слоў, 17 верасня 1939 года адбылася «гістарычная справядлівасць — уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР». Менавіта гэта, па словах Іванца, заклала аснову будучага супраціўленне, калі ўжо ў першы дзень Вялікай Айчыннай вайны Брэсцкая крэпасць прыняла на сябе галоўны ўдар.

— Дзякуючы нашаму адзінству мы змалі здабыць Перамогу, — адзначыў міністр. — І сёння, звяртаючыся да маладых людзей, хачу сказаць: дзякуючы нашаму Прэзідэнту ў краіне робіцца ўсё, каб захаваць гісторыю, памяць. Калі кожны грамадзянін краіны будзе памятаць і разумець, што Вялікая Перамога — гэта гісторыя не толькі савецкага народа ці нашай краіны, але і гісторыя кожнай сям’і, — сказаў Андрэй Іванец, — гэтая памяць будзе жыць вечна.

Міністр павіншаваў усіх са святам Дня народнага адзінства, пажадаўшы міру, дабрабыту і росквіту Беларусі.

союз оф.jpg

Падчас Усебеларускага патрыятычнага форума «Адзінства народа ў памяці пакаленняў» старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў звярнуўся да ўдзельнікаў з эмацыйным выступленнем пра сутнасць патрыятызму і пераемнасць пакаленняў.

— У кожнага з нас ёсць свае мэты і шлях да іх, — сказаў ён. — Але аб’ядноўвае ўсіх адно — любоў да Радзімы.

Спікер адзначыў: «Патрыятызм — гэта жаданне рабіць для сваёй краіны карысць і рабіць гэта як мага больш і лепш». Паводле слоў Бобрыкава, гэтая думка актуальная і сёння, бо менавіта праз карысць і адказнасць у краіне захоўваецца сувязь пакаленняў.

союз оф2.jpg

Асобную ўвагу ён надаў гістарычнай памяці:

— З моманту заканчэння той страшнай вайны мінула ўжо 80 гадоў. Гэта пяць пакаленняў, якія прайшлі праз розныя эпохі — халодную вайну, перабудову, лічбавізацыю грамадства. І цяпер у гэтай зале сабраліся вы, моладзь, якой мы перадаём памяць, — адзначыў ён.

Бобрыкаў падкрэсліў, што ў Беларусі няма ніводнага кутка, якога б не закранула Вялікая Айчынная вайна. Ушанаванне подзвігу байцоў Чырвонай Арміі, падпольшчыкаў і ўсяго беларускага народа застаецца неад’емнай часткай нацыянальнай самасвядомасці.

— Вайна — гэта разруха, смерць і вялікае няшчасце, — падкрэсліў старшыня БСА. — Мы жывём ужо 80 гадоў без вайны, пад мірным небам, і гэта — самае галоўнае.

Міхаіл ДАНІЛКОВІЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю