Top.Mail.Ru
132

Фіналістаў абласнога конкурсу «Вучань года» назавуць у Мінскім раёне

Акцыю «Нашы дзеці» ў Мінскай вобласці завяршае конкурс «Вучань года». Аб гэтым паведамляе БелТА. 


14 студзеня на базе Каладзішчанскай СШ № 2 Мінскага раёна пройдзе фінал традыцыйнага конкурсу «Вучань года», які праводзіцца ў цэнтральным рэгіёне з 2018 года.

«Конкурс таксама па традыцыі становіцца яркім фінальным пунктам рэспубліканскай акцыі „Нашы дзеці“. У гэтым годзе ў фінале будуць названы імёны 18 юных прадстаўнікоў раёнаў, якія сталі пераможцамі ў шасці намінацыях. Усяго для ўдзелу ў конкурсе пададзена 99 заявак. Яшчэ адзін вучань, дзевятнаццаты фіналіст, будзе адзначаны спецыяльным прызам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама», — расказала намеснік начальніка Цэнтра выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ганна Чыстая.

Сярод пераможцаў — вучні, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці, ваенна-патрыятычнай, творчай і валанцёрскай дзейнасці. 

Кожнаму з удзельнікаў неабходна было абагульніць інфармацыю аб сваіх дасягненнях у невялікай пісьмовай рабоце, стварыць партфоліа, якое наглядна дэманструе вынікі дзейнасці, што таксама запатрабавала ад хлопцаў і дзяўчат нямала намаганняў і творчасці, бо журы трэба было здзівіць у тым ліку сваім крэатывам і нестандартным падыходам да выканання задачы. 

«Сёння ў хлопчыкаў і дзяўчынак цікавы, насычаны дзень. Яны не толькі атрымаюць узнагароды за ўдзел у конкурсе, зададуць пытанні, якія іх цікавяць, кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама і дэпутатам на ток-шоу, але і зробяць экскурсію ў Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь», — расказала Ганна Чыстая.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю